Сустрэча ў Гомелі з Ірынай Багдановіч і Таццянай Беланогай

24 кастрычніка ў  Музеі гісторыі  горада Гомеля адбудзецца творчая сустрэча з паэткай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай Ірынай Багдановіч і бардам Таццянай Беланогай.  Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Багдановіч “Душа лістападу”,  якая выйшла ў 2012 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”.  Апрача прэзентацыі новай кнігі, паэтка распавядзе пра літаратурную працу над зборамі твораў беларускіх пісьменнікаў 20-30 гг. дваццатага стагоддзя, зачытае вершы са зборнікаў “Чаравікі маленства”, “Фрэскі” і іншых.

Бард Таццяна Беланогая прэзентуе падчас сустрэчы свой аўдыёдыск “Ніткі”, распавядзе пра працу над новым альбомам на словы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, а таксама праспявае песні на яе вершы.

Адрас: Гомель, вул. Пушкіна, 32.

Пачатак мерапрыемства а 18 00.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 

budzma.org