Сустрэча ў Кіеве

29 траўня дэлегацыя ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у складзе старшыні Барыса Пятровіча, намесніка старшыні Эдуарда Акуліна і перакладчыка Валера Стралко наведала Кіеў, дзе правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны: старшынём НСПУ, галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса “Кіеў” Віктарам Баранавым і адказным сакратаром НСПУ Уладзімірам Барнам. Падчас сустрэчы быў абмеркаваны шэраг пытанняў аб супольнай дзейнасці старэйшых літаратурных арганізацый Беларусі і Украіны і наладжванні творчых стасункаў паміж украінскімі і беларускімі літаратурнымі выданнямі.
На здымку: Эдуард Акулін, Уладзімір Барна, Барыс Пятровіч, Віктар Баранаў, Валер Стралко
Ул. інф.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг