Сустрэча ў Лунінцы з Паўлам Ляхновічам і Ціханам Чарнякевічам

img_2583

Падчас сустрэчы мінскі госць Ціхан Чарнякевіч распавёў пра інфармацыйную кампанію «Пяцісотгоднасць», прэзентаваў новы нумар часопіса «Дзеяслоў» і выданні з бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка» выдавецтва «Кнігазбор» . Некалькі кніг і часопісаў сталі падарункам да бібліятэчнага юбілею.

Пінскі празаік Павел Ляхновіч крыху расказаў пра свае кнігі, якія выходзяць і ў прыватных, і ў дзяржаўных выдавецтвах, а таксама пра свае пераклады, якія цяпер займаюць большую частку ягонага часу, адведзенага на творчасць.

img_2586

У імпрэзе паўдзельнічалі і мясцовыя літаратары, якія ў найбольшай ступені аб’ядноўваюцца вакол незалежнай газеты «Информ-прогулка»: Вадзім Жылко, Людміла Хмялеўская, Віктар Пінігін, Мікола Ільючык, Сцяпан Нефідовіч і інш.

Сустрэча праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фота: Мікола Ільючык

budzma.by