Сустрэча ў Віцебску

5 снежня у Віцебску ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца выступ перакладчыц Алесі Башарымавай, Ганны Янкуты і пісьменніцы Алены Казловай.
Госці раскажуць пра дзіцячы нумар часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" і прадставяць кнігу "Дрэва Энталіпт", якая выйшла ў серыі "Пункт адліку" серыі "Кнігарня пісьменніка" ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
Першы выступ адбудзецца ў СШ №29 г. Віцебска. Пачатак сустрэчы а 13-й. Адрас: пер. 26 чэрвеня, 6.
У 17.30 госці выступяць на арт-базе культурніцкай супольнасці vitebsk4.me. Адрас: вул. Кастрычніцкая, 13, уваход праз арку.
Кантактны тэлефон: 8 029 894 05 17, Уладзімір.
Шчыра запрашаем!
Паводле budzma.org
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг