Сустрэча аддзялення нон-фікшн у СБП
Удзел бралі пісьменнікі, гісторыкі, краязнаўцы Андрэй Аляхновіч, Наталля Гардзіенка, Віктар Жыбуль, Сяргей Макарэвіч, Анатоль Сідарэвіч, Паліна Сцепаненка, Сяргей Тарасаў, Сяргей Чыгрын і інш.
Прысутныя пагадзіліся з неабходнасцю развіцця і папулярызацыі літаратуры факту ў Беларусі. Кнігі-біяграфіі, травелогі, працы па гістарычным, літаратурным і іншым краязнаўстве і г.д. — папулярныя на Захадзе і даволі сціпла прадстаўленыя ў нас.
Для пэўнага выпраўлення сітуацыі быў апрацаваны і зацверджаны план працы секцыі, які прадугледжвае стварэнне аглядаў non-fiction-выданняў, правядзенне круглых сталоў і семінараў, прысвечаных асобным жанрам нявыдуманай літаратуры: біяграфістыцы, краязнаўству, травелогам, сацыяльнай літаратуры, мемуарыстыцы і інш. Абмяркоўваліся шляхі папулярызацыі non-fiction, у тым ліку і праз заснаванне ў перспектыве прэміі за выданні ў галіне нявыдуманай літаратуры.
У рамках працы на бліжэйшы год плануецца арганізацыя супольных мерапрыемстваў з замежнымі пісьменніцкімі арганізацыямі, а таксама прыцягненне прадстаўнікоў нявыдуманай літаратуры з рэгіёнаў. На кіраўніка секцыі была абраная гісторык Наталля Гардзіенка.
! Да супрацоўніцтва у справе развіцця літаратуры non-fiction у Беларусі запрашаюцца ўсе зацікаўленыя !
Наталля Гардзіенка
Сяргей Макарэвіч, Сяргей Тарасаў, Сяргей Чыгрын, Анатоль Сідарэвіч.
Паліна Сцепаненка
Сяргей Чыгрын, Анатоль Сідарэвіч.
Андрэй Аляхновіч, Віктар Жыбуль.
Ул. інф. аддзялення нявыдуманай літаратуры.
Фота Алены Казловай.