Сустрэча праекта «Чытаем сваё», прысвечаная Уладзіміру Дубоўку — 20 сакавіка
Вы даведаецеся пра цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Дубоўкі:
- Два паэтычных аб’яднанні і адзін літаратурны працэс, арганізаваны Дубоўкам;
- Тысячы савецкіх законаў, перакладзеных на беларускую мову знакамітым паэтам;
- Сустрэча з Маякоўскім напярэдадні самагубства вялікага рускага паэта;
- Дваццаць восем год у лагерах і высылцы;
- Адна прэмія за тое, што скарыўся.
Чытачоў чакае кароткая біяграфічная рэтраспекцыя, сумесны разбор вершаў «да» і «пасля». Разам удзельнікі праекта паспрабуюць зразумець, ці сапраўды трагічны лёс здольны зламіць паэта.
Нагадваем, што сумесна з беларускім жаночым інтэрнэт-парталам VELVET.BY і з ініцыятывы Ганны Севярынец, Літаратурны музей Петруся Броўкі распачаў новы праект «Чытаем сваё. Класіка», мэтамі якога з'яўляюцца змяніць стэрэатыпныя погляды на вывучэнне беларускай літаратуры і накіраваць маладых беларусаў на правільны шлях да спазнання нашых класікаў.
Першая сустрэча ў межах праекта была прысвечана Максіму Багдановічу, якая адбылася ў музеі 20 лютага 2015 года.
Куратар – культуролаг Таццяна Ткачова;
Вядоўца – журналіст, выкладчык, літаратуразнаўца Ганна Севярынец.
Адрас: вуліца Карла Маркса, 30;
Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50; +375 29 7093876 (Ганна Севярынец)
nn.by