Сустрэча з Драбышэўскімі ў Магілёве

Днямі па запрашэнні кіраўніка літаратурнага клуба “Святліца”, сябра СБП Тамары Аўсяннікавай у магілёўскай школе № 37 адбылася сустрэча з маскоўскімі гасцямі.

Выступілі кандыдат філалагічных навук, сябар Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Расіі, выкладчык Маскоўскага інстытута журналістыкі і літаратурнай творчасці Надзея Мікалаеўна Драбышэўская і заслужаны работнік культуры Расіі, сябра Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Расіі Аляксандр Уладзіміравіч Драбышэўскі.

Тамара Аўсяннікава, Аляксандр і Надзея Драбышэўскія

Госці расказалі, што іх радзіма  вёска Чачэвічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, а свой працоўны шлях яны пачыналі ў Магілёве. Потым так сталася, што яны апынуліся ў Расіі, стварылі сям’ю. Знайшлі сябе ў літаратуры, журналістыцы і робяць вялікія намаганні па развіццю плённых стасункаў паміж літаратарамі Беларусі і Расіі.

З юнымі паэтамі і журналістамі быў праведзены майстар-клас. Напрыканцы Надзея Драбышэўская прачытала свае вершы, і ўдзельнікі клуба “Святліца” таксама паказалі свае лепшыя творы.

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП