Сустрэча з Феліксам Шкірманковым у Магілёве

16 лістапада 2012 года ў магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы ў рамках паседжання клуба ветэранаў “Субяседнік” адбылася сустрэча з літаратарам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, сябрам ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Феліксам Шкірманковым. 

Ён расказаў прысутным аб сваім жыцці і накірунках творчай дзейнасці. Была разгорнута кніжная выстава з творамі Фелікса Шкірманкова пад назвай “Абраў я сам сваю дарогу...”. Слухачы паслухалі вершы пра вайну і каханне ў аўтарскім выкананні. Вершы Фелікса Шкірманкова прагучалі і ў выкананні сябраў клуба.  Свае творы таксама прадставілі мясцовыя паэты Леанід Осіпаў, Валянціна Жаўняк, Рыма Сорына і Нэлі Кароль. У сустрэчы таксама ўзяў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў.

 

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП