Сустрэча з Феліксам Шкірманковым у Слаўгарадзе
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі змястоўную прэзентацыю кніг Ф. Шкірманкова, выдадзеных за апошні год, нагадалі аб творчым шляху і жыццёвых вехах паэта-земляка. У аўтарскім выкананні прагучалі вершы і адбылася зацікаўленая размова пра літаратуру, беларускія каштоўнасці і пра тое, як важна “людзьмі звацца”.
Прысутныя мелі магчымасць атрымаць кнігі Ф.Шкірманкова з аўтографам.
Трэба дадаць, што калектыў бібліятэкі падрыхтаваў і выпусціў мастацкі буклет “Майстры літаратурнага слова. Творчасць Фелікса Шкірманкова”, які выклікаў вялікую зацікаўленасць прыхільнікаў паэта.
Ул. інф. Магілёўскага аддзялення СБП
Фотаздымкі прадстаўлены Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг