Сустрэча з Маркам Сьмітам у Менску

У сераду, 6 кастрычніка, а 18.00 у Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча нашых творцаў са знакамітым амэрыканскім паэтам Маркам Сьмітам.

У рамках правядзеньня амбасадай ЗША Другога англамоўнага слэму ў Беларусі (English Language Poetry Slam — ELPS’2010) знакаміты амэрыканскі паэт сустрэнецца з сваімі беларускімі калегамі.

Марк Сьміт праславіўся тым, што прыдумаў і ўвёў у шырокі ўжытак новую форму прэзэнтацыі паэзіі — слэм, падчас якога паэты ня проста чытаюць свае творы, але гуляюцца з публікай, уключаюць яе ў стварэньне і ацэнку паэтычных тэкстаў, а таксама змагаюцца адно з адным за глядацкія сымпатыі.

Плянуецца, што падчас сустрэчы беларускія творцы змогуць абмеркаваць з госьцем пэрспэктывы слэму, яго перавагі і хібы ў параўнаньні з традыцыйнай паэзіяй.

Адрозьненьні паміж амэрыканскім і беларускім слэмам, паміж слэм-паэзіяй і паэзіяй звычайнай будуць прадэманстраваныя ў час выступаў Віталя Рыжкова, Уладзя Лянкевіча, Паўла Сьвярдлова, Веры і Віктара Жыбуляў ды іншых вядомых слэмераў і паэтаў.

Мадэратар дыскусіі — Андрэй Хадановіч.

generation.by