Сустрэча з Нілам Гілевічам

У аўторак 6-га лістапада сябры СБП Сяргей Законнікаў, Алесь Пашкевіч,  Барыс Пятровіч, а таксама лексікограф і даследчык мовы Фёдар Піскуноў наведалі народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Гаворка вялася пра праблемы, з якімі сутыкаецца беларуская мова, а таксама абмяркоўвалася, што можна рабіць сёння для яе ўзбагачэння і захавання.

Прэсавая служба СБП