Сустрэча з Паўлам Ляхновічам і Віктарам Сазонавым у Гродне — 25 студзеня

25
студзеня а 18.00 у г. Гродна ў
галерэі “Крыга” (вул. Савецкая, 3-11)
адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб”. У літаратурнай
сустрэчы прыме ўдзел пісьменнік Віктар
Сазонаў.
У зборніку Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той “разынкай”, з-за якой чытачы і слухачы аповедаў “дзядзькі Паўла” назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў.
Уваход на імпрэзу вольны.
Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
budzma.org