Сустрэча з аўтарам “Сіняй кнігі беларускага алкаголіка”

6 снежня ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія аўтара "Сіняй кнігі беларускага алкаголіка". Наведнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з літаратарам, які схаваўся за псеўданімам Антон Кулон.

Прыспеў час растаямнічыць асобу аўтара кнігі пра звычаі багемнага Мінска другой паловы мінулага стагоддзя.

Трохі пра кнігу. Антон Кулон праз гэта прайшоў і ўсім не раіць. Кніга падзеленая на дзве ўмоўныя часткі: “п’яныя прыгоды” і “вызваленне ад залежнасці”. Але “алкагалічная” палова кнігі якраз цікавейшая. Культурніцкая тусоўка Мінска 1970-х і 1980-х: пісьменнікі Шамякін і Стральцоў, гуру багемы Кім Хадзееў. Што, дзе, па колькі на брата.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны, чальцам прафсаюза — зніжкі.

Навіны кнігарні "логвінаЎ"