Сустрэча з Ірынай Хадарэнка ў Кракаве

Лірыка Ірыны Хадарэнка, прадстаўленая ў яе новым зборніку “Свядомаграфія”, ужо паспела завалодаць увагай шматлікіх прыхільнікаў паэтычнага слова. А свой сёлетні дзень нараджэння паэтка будзе адзначаць падчас сустрэчы з чытачамі, якая адбудзецца ўвечары 19 чэрвеня ў папулярнай кракаўскай кнігарні-кавярні “Massolit Books”. Жыхары і госці культурнай сталіцы Польшчы змогуць паслухаць новые вершы і мастацкія пераклады, а таксама ў нефармальных абставінах абмеркаваць актуальныя праявы адной з галоўных тэм творчасці паэткі – свабоды. Арганізатарам літаратурнай імпрэзы выступае Беларускае Таварыства ў Кракаве.
Ул. інф.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг