Сусветны дзень кніг і аўтарскага права святкуюць сёння

Менавіта 23 красавіка ў 1616 годзе памерлі Мігель дэ Сервантэс, Уільям Шэкспір, Інка Гарсіласо дэ ла Вега. У гэты дзень нарадзіліся такія творцы, як Уладзімір Набокаў, Марыс Друон, Мануэль Вальеха.

Цяпер Сусветны дзень кніг і аўтарскага права адзначаецца ў 190 краінах свету. Сама ж традыцыя святкавання ўзнікла ў Каталоніі, дзе 23 красавіка на Дзень Юрыя за кожную набытую кнігу дарылі ружу.