“Свае руны мне не вышыць…”

 

 “Свае руны мне не вышыць…” У выдавецтве “Кнігазбор” убачыла свет эсэ прафесара Івана Штэйнера “Свае руны мне не вышыць…”, прысвечанае творчасці таленавітага паэта Анатоля Сыса. Вядомы даследчык з Гомеля на фоне класічных традыцый падае творчы партрэт паэта-сучасніка, які пакінуў яркі след у гісторыі найноўшай беларускай літаратуры. Пасля смерці паэта з’яўляліся адзінкавыя спробы даследвання паэтычнай спадчыны Анатоля Сыса. Сярод тых, хто найбольш грунтоўна паставіўся да вывучэння творчасці паэта быў Іван Штэйнер. У часопісе “Дзеяслоў” (№21) быў надрукаваны грунтоўны навуковы артыкул “Маналог Анатоля Сыса”, які і паслужыў асновай для новай кнігі пра паэта.

С. Сыс