Свята ў Бялынкавічах "Пісьмянкоў луг"

26 мая 2012 г. у в.Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці адбылося 1 абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», названае ў гонар вядомага беларускага паэта, ураджэнца гэтай вёскі Алеся Пісьмянкова.

Быў адкрыты памятны знак «Пісьмянкоў луг».

У конкурсе паэзіі і аўтарскай песні ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў Магілёўшчыны і Суражскага раёна Бранскай вобласці.

На свята былі запрошаны прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", старшыня аддзялення Мікола Яцкоў увайшоў у склад журы конкурсу выканаўцаў.


СБП