Свята ў гонар Элізы Ажэшка адбылося ў Гродне

http://budzma.org/wp-content/gallery/azheshka/img_6314-bu.jpgУсе прысутныя маглі паслухаць выступы гарадзенскіх пісьменнікаў, а за музычную частку адказвалі прадстаўнікі нацыянальных суполак (рускія, украінцы, габрэі і іншыя). Са збораў гарадзенскай бібліятэкі імя Карскага былі прынесеныя кнігі для міні-выставы, прысвечанай гэтым нацыянальным суполкам.

А каля самога дома-музея гарадзенскія калекцыянеры разгарнулі сваю выставу. Адзін з іх, Януш Паруліс, запрашаў пазнаёміцца з кнігамі, дакументамі, фотаздымкамі і прадметамі даўніны, якія расказваюць пра Ажэшку ў яго прыватным музеі.

Але перш за ўсё 1 чэрвеня — гэта дзень абароны дзяцей, а таму свята было для іх: асноўныя мерапрыемствы ладзіліся для дзяцей у Швейцарскай даліне.

Свята арганізавала Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага, гарвыканкам, аблвыканкам, ГрДУ імя Я. Купалы ды праект “Жывая гісторыя”.

 

Андрэй Мялешка

Фота Андрэя Мялешкі і Аляксандра Саенкі

 

budzma.org