“Свята беларускай паэзіі” у парку “Dreаmland”

У Мінскім парку “Dreamland”  у суботу 21 чэрвеня адбудзецца  вялікае летняе “Свята беларускай паэзіі”. Упершыню творчая імпрэза на свежым паветры збярэ адначасова больш за трыццаць вядомых і пачынаючых сталічных паэтаў і бардаў.

Сярод тых, хто выступіць перад аматарамі сучаснай літаратуры і бардаўскай песьні
Анатоль Вярцінскі,  Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Ірына Хадарэнка,  Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Сяржук Сыс, Сяржук Мінскевіч, Галіна Дубянецкая, Віка Трэнас, Зміцер Вішнёў, Валерыя Кустава, Павел Кузіч, Рагнед Малахоўскі, Ганна Федарук, Юрый Несцярэнка, Арцём Кавалеўскі і іншыя. Падрабязней на сайце:http://www.litara.net/