Святлана Алексіевіч і Інга-Ліна Ліндквіст вызначаць пераможцаў конкурсу “Экслібрыс”
Дата публікацыі: 19.03.2014
2023
Нагадаем тэмы конкурсу:
1. “Асоба ў прасторы і часе”
2. “Аўтар. Герой. Чытач”
3. “Мая ідэнтычнасць”
4. “Пераадоленне абмежаванняў”
5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”
Падрабязней пра ўмовы конкурсу і каштоўныя прызы ад кампаніі “Prestigio” можна прачытаць тут.
Тэксты на конкурс прымаюцца да 1 жніўня 2014 года.
Пра новых сябраў журы:
Святлана Алексіевіч — майстар дакументальна-мастацкай прозы, намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аўтарка кніг “Чарнобыльская малітва”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Час Second Hand. Канец чырвонага чалавека”.
Інга-Ліна Ліндквіст — празаік, паэт, выкладчыца стакгольмскай пісьменніцкай школы Skrivarakademin і літаратурны крытык у найбуйнейшай шведскай газеце "Aftonbladet".