Святлана Алексіевіч — у лонг-лісце прэміі "Вялікая кніга"

Святлана Алексіевіч

У лік прэтэндэнтаў на ўзнагароду дзявятага сезону ўвайшлі 29 твораў пачаткоўцаў аўтараў і вядомых пісьменнікаў.

Кнігі, якія ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на прэмію:

"Час сэканд-хэнд" Святланы Алексіевіч
"Прыстанак" ("Обитель") Захара Прылепіна
"Яд і мёд" Юрыя Буйды
"Тэлурыя" Уладзіміра Сарокіна
"Сутыкненне з матыльком" Юрыя Арабава
"Ключ. Апошняя Масква" Наталлі Громавай
"Дысідэнты" Аляксандра Падрабінека
"Воля Вольная" Віктара Рэмізава
"Пансіянат" Яны Дубінянскай
"Парадокс пра еўрапейца" Мікалая Клімантовіча
"Харбінскія матылькі" Андрэя Іванова
"Цвінгер" Алены Касцюковіч

Акрамя таго, на суісканне прэміі вылучылі шэраг рукапісаў, імёны іх аўтараў пакуль не называюцца. Сярод такіх рукапісаў - "Аповесць і жыціе Данілы Цярэнцьевіча Зайцава".

Сёлета на атрыманне прэміі паступіла больш за 350 работ практычна з усіх рэгіёнаў Расіі і замежжа.

Намінантаў вызначала рада экспертаў прэміі на чале з пісьменнікам і галоўным рэдактарам часопіса "Новый мир" Міхаілам Бутавым. У склад рады таксама ўвайшлі адказны сакратар часопіса "Знамя" Алена Халмагорава, намеснік галоўрэда часопіса "Октябрь" Аляксей Андрэеў, намеснік загадчыка аддзела прозы часопіса "Новый мир" Вольга Новікава, літаратурны аглядальнік Юлія Рахаева, галоўны рэдактар інтэрнэт-партала "Слоўнікі XXI стагоддзя" Аляксей Міхееў і паэт і перакладчык Леў Аборын.

Фіналістаў прэміі абвесцяць у траўні, а пераможцаў назавуць у канцы лістапада. Лаўрэат першай ступені атрымае 3 млн рас. руб., другой - 1,5 млн, трэцяй - 1 млн.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" заснаваная ў 2005 годзе Цэнтрам падтрымкі айчыннай славеснасці. У ліку сузаснавальнікаў узнагароды - Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях, Інстытут рускай літаратуры РАН, ВГТРК, ІТАР-ТАСС.

ПрайдзіСвет