Святлана Алексіевіч: Facebook цікавейшы, чым усе беларускія газеты

Facebook цікавейшы, чым усе беларускія газеты.

Мы апынуліся нацыяй, што спазнілася. Раней — спазнілася. Цяпер — прыгнечаная.

Лукашэнка пастарэў, а народ паразумнеў.

Трэба рыхтаваць людзей да новага жыцця. Але я не ведаю, калі яно прыйдзе.

Мне часта кажуць: трэба ісці ў палітыку. Але я заўсёды буду пісьменнікам.

Палаючых вачэй у нас ужо не будзе, час прапушчаны. Нацыя перажывае расчараванне.

Ідэі зжыраюць лепшых.

Прыйшоў час асветніцтва. Іншага варыянту ў нас няма.

Дзе наша моладзь? Не, яна, вядома, ёсць. Але яна не заяўляе пра сябе як сіла, якая бярэ адказнасць на сябе.

Калі б я была журналістам, я б збірала агульную думку свайго часу.

Калі ў нас здарыўся Чарнобыль, усе казалі, казалі без перапынку. Гэта было праз страх і праз тое, што ніхто не разумеў, што адбываецца. Вось такі ж момант цяпер у свеце.

Вы не настолькі несавецкія, як вам здаецца.

Відэа з канферэнцыі. Сустрэча з пісьменніцай працягвалася 1 гадзіну 40 хвілінаў.

Павел Свярдлоў, Еўрарадыё