Святлана Алексіевіч адкрые ў Мінску інтэлектуальны клуб
Інтэлектуальны клюб нобэлеўскага ляўрэата Сьвятланы Алексіевіч запрацуе ў Менску з верасьня гэтага года. Як паведамляе БелаПАН, пра свае бліжэйшыя пляны пісьменьніца распавяла 8 траўня ў сталіцы на майстар-клясе, прысьвечаным мастацтву рэпартажу, арганізаваным «Прэс-клюбам Беларусь».
«Я падумала, што проста аддаваць грошы бессэнсоўна, таму вырашыла [стварыць] інтэлектуальны клюб. Там будуць выступы сапраўды вельмі вядомыя ў сьвеце, у Расеі, Беларусі інтэлектуалаў», - патлумачыла ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
Пасяджэньні інтэлектуальнага клюба будуць праходзіць у галерэі TUT.by, дзе адначасова змогуць разьмясьціцца каля 250 чалавек.
«Я буду весьці і ўтрымліваць гэты клюб, бо за ўсё ж трэба плаціць... Любы чалавек зможа наведаць яго, ніякіх закрытых клюбаў», - сказала Алексіевіч.
www.radyjo.net