Святлана Алексіевіч атрымае Прэмію міру нямецкіх кнігавыдаўцоў

Святлана Алексіевіч

У абгрунтаванні рады прэміяльнага фонду сказана:

«У сваіх кнігах пра Чарнобыль, пра афганскую вайну, пра няспраўджаныя надзеі на свабоднае жыццё пасля развалу СССР яна ў трагічнай людской хроніцы дае адчуць паток экзiстэнцыйных расчараванняў. Святлана Алексіевіч у кампазіцыі яе размоваў з людзьмі, якія леглі таксама ў аснову яе новай кнігі «Жыццё сэканд-хэнд», вынайшла свой уласны літаратурны жанр».

Прэмію міру заснавала Аб’яднанне нямецкіх кнігавыдаўцоў, яе грашовая частка складае 25 тысяч еўра. Прэмія будзе ўручаная 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў царкве Святога Паўла.

svaboda.org