Святлана Алексіевіч атрымала высокую літаратурную ўзнагароду ад Францыі
Імпрэза ўручэньня ўзнагароды адбылася 21 кастрычніка ў рэзыдэнцыі амбасадара Францыі ў Беларусі Дамінікі Газюі. На ёй прысутнічалі дыпляматы і журналісты.
«Узнагарода цалкам заслужаная. Я спадзяюся, што Сьвятлане Алексіевіч усё ж некалі дадуць Нобэлеўскую прэмію. Але гэта ўзнагарода прэзыдэнцкая, то бок яе падпісваў прэзыдэнт Францыі. Само ўзнагароджваньне суправаджалася прамовай амбасадара. Гэта добры ордэн, якім узнагароджваюцца дзеячы літаратуры і мастацтва, мяркуючы па назьве», — сказаў карэспандэнту Свабоды прысутны на ўручэньні заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер.
Пасол Дамініка Газюі і пісьменніца Святлана Алексіевіч (справа). Фота - nn.by
svaboda.orgУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг