Святлана Алексіевіч наведала родную школу ў Капаткевічах

Яе зладзілі грамадска-палітычны цэнтр, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, перадае Радыё "Свабода".

Сярод іншага пісьменніца выказалася наконт нацыянальнай ідэі беларусаў. На яе думку, такой ідэяй можа быць толькі нацыянальная дзяржава з нацыянальнай мовай.

"У нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй нацыянальнай дзяржавы, дзе была б наша нацыянальная мова. Я пэўны час меркавала, што ўлада пасля Крыму перахопіць у апазіцыі гэтую нацыянальную ідэю. Не можа быць нейкай паветранай нацыянальнай ідэі. Для нас — беларусаў, яна вельмі канкрэтная. У нас няма сваёй дзяржавы, бо мовы няма, школы не на беларускай размаўляюць, у беларускай літаратуры мізэрныя наклады. Гэта вельмі сур’ёзная праблема", — падкрэсліла Алексіевіч.

Таксама 13 жніўня яна наведала Капаткевіцкую сярэднюю школу, у якой вучылася паўстагоддзя таму. Там адбылася сустрэча пісьменніцы з аднакласнікамі і настаўнікамі.

Для больш шырокай чытацкай сустрэчы Петрыкаўскі райвыканкам запатрабаваў падаць заяўку на арганізацыю масавага мерапрыемства.

Euroradio