Святлана Алексіевіч не атрымала прэмію «Вялікая кніга», нягледзячы на выбар чытачоў

Пры гэтым, паводле апытаньня на сайце прэміі, чытачы аддалі перавагу кнізе беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

Прэміяльны фонд прэміі «Вялікая кніга» складае 6,1 млн расейскіх рублёў.

Напярэдадні вызначэньня пераможцаў Сьвятлана Алексіевіч паведаміла, што вельмі некамфортна пачуваецца ў шорт-лісьце разам з Захарам Прылепіным: «Адчуваю сябе вельмі, вельмі некамфортна. Справа ў тым, што гэты чалавек абсалютна іншых перакананьняў. Я лічу, што пісьменьнік, які прапаведуе вайну, абараняе яе і яму гэта падабаецца, — гэта не пісьменьнік, не прафэсіянал. Гэта чалавек нейкай іншай прафэсіі».

24 лістапада скончылася традыцыйнае чытацкае галасаваньне «Вялікая кніга», паводле якога першае месца атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Захар Прылепін — на другім.

«У народным галасаваньні я перамагла Захара Прылепіна. Гэта мяне пераканала ў тым, што ня ўсе тут зьехалі з глузду і ня ўсіх захапіла мілітарысцкая гістэрыя. Мне здаецца, што людзі самі зьбянтэжаныя і разгубленыя. Ёсьць нармальныя людзі. Народнае галасаваньне мяне вельмі парадавала. Нават не з-за таго, што я перамагла, а з-за таго, што не атрымаў першае месца Захар Прылепін, які вельмі нахабна ішоў да перамогі».

Паводле радыё «Свабода»