Святлана Алексіевіч стала лаўрэaткай прэміі імя Рышарда Капусцінскага

Зборнік складаецца з успамінаў пра Другую сусветную (Вялікую
Айчынную) вайну вачыма жанчыны: у арыгінале на расійскай, беларускай,
украінскай мовах. Жанчыны служылі медсёстрамі, лётчыцамі, танкісткамі,
былі снайперкамі, працавалі ў тыле.
Прэмія Рышарда Капусцінскага была ўручана ў пятніцу вечарам ў Польскім Тэатры ў Варшаве.
Аўтарка атрымала прэмію 50 тыс. злотых, а аўтар перакладу на польскую мову Ежы Чэх -- 15 тыс. злотых.
Сярод фіналістаў былі Войцех Гурэцкі з кнігай "Тост за продкаў" пра Азербайджан, Грузію і Арменію, Хло Хупер -- аўтар кнігі "Смерць Камерана Думаджы", Пітэр Фроберг Ідлінг -- "Усмешка Пол Пота" ды інш.
Узнагароду атрымліваюць найбольш вартасныя рэпарцёрскія кнігі. Фундатарамі прэміі з’яўляюцца ўлады горада Варшава, суарганізатарам – "Gazeta Wyborcza", а ганаровым патронам – Аліцыя Капусьціньска, удава пісьменніка і журналіста.
Першым лаўрэатам прэміі ў мінулым годзе стаў французскі журналіст і ваенны карэспандэнт Жан Хацфельд за кнігу "Стратэгія антылоп" у перакладзе Яцэка Гішчака.
nn.by