Святло “Святліцы”. У Магілёве пабачыў свет зборнік маладых паэтаў
Удзельнікі літаратурнага аб'яднання "Святліца"
Ва ўрачыстай атмасферы была прэзентавана кніга “Святло “Святліцы” з творчымі работамі маладых паэтаў, якія на працягу навучальнага года спрабавалі свае здольнасці ў вершаскладанні пад кіраўніцтвам паэтэсы, настаўніка вышэйшай катэгорыі, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Тамары Пятроўны Аўсяннікавай.
Тамара Аўсяннікава
Нямала намаганняў было прыкладзена як кіраўніком літаратурнага клуба, так і самімі навучэнцамі, каб асэнсаваць пачутае, зразумець сябе часткаю прыроды, натхніцца і напісаць першы верш, няхай яшчэ кволы, недасканалы.
Эдуард Мядзведскі
Гэта адзначылі і паважаныя госці, паэты Эдуард Мядзведскі і Надзея Палубінская, якія прыйшлі падтрымаць маладых аўтараў, паслухаць іх, а таксама прачытаць свае творы.
Надзея Палубінская
Прыемна адзначыць, што актыўны ўдзел у творчым жыцці сваіх дзяцей прымаюць іх бацькі. На сустрэчу прыйшлі Ліліт Папікян, Алена Міхайлава, Анжаліка і Аляксандр Волкавы, якія выказалі словы ўдзячнасці за працу клуба.
Выступае Анастасія Падрабінкіна
Спадзяемся, што "Святло Святліцы" гэта хоць і першае, але не апошняе выданне маладых літаратараў гарадскога клуба. Жадаем удзельнікам гэтага творчага аб’яднання натхнення, творчых поспехаў, новых вершаў.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фотаздымкі Максіма Камарова