Сябры СБП выступілі на Віцебшчыне
У адным з касцёлаў г. Віцебска прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Яўгенія Казлова
Яўгенія Казлова сустракалася з аршанскімі школьнікамі. Сустрэча таксама была прысвечаная Караткевічу.
Міхась Мірановіч наведаў г.п. Дуброўна, дзе пазнаёміў аматараў беларускага слова са сваёй творчасцю.
Франц Сіўко і Міхась Мірановіч разам з ТБМ перадалі кнігі сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку аўтараў з Віцебшчыны, Сенненскаму дому-інтэрнату для дзяцей-сіротаў і дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.
Уладзімір Папковіч на курсах "Мова нанова Віцебск"
Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў бываюць частымі гасцямі і ўдзельнікамі курсаў “Мова нанова Віцебск”.
Настасся Лазебная (справа) уручае падарунак (уласна створаны батык) Вользе Грэдэль (злева)
Наталля Салаўёва чытае вершы Станіслава Сівалобава
Не так даўно ў Віцебскай бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай адбыліся дзве прэзентацыі: кнігі Вольгі Грэдэль “Амазонка со скорой” і кнігі Станіслава Сівалобава “У поля жизни”. Апошні – адзін з аўтараў літаратурнага альманаха “Ратуша”.
Падчас фестывалю беларускага слова, які праходзіў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, выступалі Франц Сіўко і Міхась Мірановіч.
Стася Наркевіч (Настасся Лазебная) сустракалася з навучэнцамі гімназій №8 і №7 г. Віцебска.
Алена Гінько стала госцяй тэлевізійнай перадачы “Вячэрні Віцебск”, якая была прысвечана паэзіі. Алена Іванаўна чытала на памяць вершы беларускіх паэтаў і свае ўласныя, якія ўвайшлі ў зборнік “Я думала душой”. Зборнік выйшаў улетку, набыць яго можна ў віцебскай краме “Светач” і мінскіх кнігарнях.
Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП, фота з архіву Настассі Лазебнай