Сяброўскі шахматны міні-турнір

10 лістапада на офісе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прайшоў таварыскі міні-турнір па шахматах, у якім узялі ўдзел сябры саюза. Гульня атрымался сур’ёзная, барацьба — заўзятая. Гулялі па чарзе на час па 15 хв.

Вынікі наступныя:

Перамога за Васілём Жуковічам (Мінск), 2 месца — Вадзім Жылко (Лунінец), 3 месца — Пятро Макарэвіч (Ліда). 

 

Фота АУ

Прэсавая служба СБП