Сямёну Букчыну — 75!

фота nn.by

Сямён Уладзіміравіч Букчын нарадзіўся 18 жніўня 1941 года ў г.п. Валаконаўка Белгародскай вобласці ў сям'і служачых. Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук (1972). Працаваў фрэзероўшчыкам (1959-61), супрацоўнікам рэдакцыі "Беларуская энцыклапедыя" (1967 - 69), адказным сакратаром часопіса "Веснік АН БССР" (1969-85), навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН Беларусі (з 1985). Друкуецца з 1959. Член СП СССР (1983). Калумніст газеты "Народная Воля".

За пяцьдзясят гадоў творчай працы Сямён Уладзіміравіч Букчын выдаў некалькі дзясяткаў кніг гісторыка-літаратурных прац, эсэістыкі, публіцыстыкі, мемуараў. Улюбёнымі ягонымі тэмамі сталіся творчасць выдатнага рускага фельетаніста Уласа Дарашэвіча і беларуска-рускія літаратурныя сувязі ХІХ-ХХ стст. Плёнам доследаў з'явіліся выданні: "Дорогой Антон Павлович"(1973), "Судьба фельетониста: жизнь и творчество Власа Дорошевича" (1975), "К мечам рванулись наши руки" (1978, 1985), "Как жить, Лев Николаевич?" (1979), "Последний год Дениса Фонвизина" (1981), "Народ, издревле нам родной" (1984), "Записки побежденного" (2016) і інш.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе вядомага літаратуразнаўцу з днём нараджэння і зычыць творчага настрою, добрага здароўя, натхнення на новыя кнігі. 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"