Сяргей Астравец прэзентаваў сваё «Саргасава мора» (+ФОТА)
Сяргей Астравец -- аўтар сямі кніг, якія змяшчаюць прозу, эсэ, зацемкі, рэпартажы. "Саргасава мора" -- восьмая кніга. У творчым наробку літаратара шматлікія матэрыялы на гісторыка-культурную і сацыяльна-палітычную тэматыку, спадар Сяргей вядзе пісьменніцкі блог.
Сяргей Астравец распавядае тэлерэпарцёрам пра новую кнігу
Міхась Скобла і Сяргей Астравец
Від з вакна музея Петруся Броўкі
Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч
У апавяданнях аўтара, па меркаванні выступоўцаў Барыса Пятровіча і Міхася Скоблы, адбіваецца багаты журналісцкі досвед, яны фактаграфічныя, поўныя рэалістычных дэталяў, успамінаў пра мінулыя падзеі. "Адкрыўшы кнігу Сяргея, адчуваеш фіксацыю пэўнага часу, паглыбляешся ва ўспаміны пра тыя ж 1990-я", -- адзначыў журналіст і бард Зміцер Бартосік.
Сяргей Астравец
Барыс Пятровіч і Сяргей Астравец
Вечар атрымаўся камерны і ў пэўным сэнсе настальгічны. Спадар Астравец агучыў толькі адно апавяданне з "Саргасава мора", у асноўным аўтар і вядоўца, Старшыня СБП Барыс Пятровіч прыгадвалі студэнцтва (творцы вучыліся разам), час, калі прыйшло ў літаратуру пакаленне "Тутэйшых". Закранулі ў гутарцы таксама і гісторыю напісання прэзентаванай кнігі, абмеркавалі тэмы і сюжэты, якія знайшлі сваё месца на старонках зборніка.
Зміцер Бартосік
Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, Сяргей Астравец
Прэзентацыя завяршылася аўтограф-сесіяй аўтара.
Віка Трэнас, для lit-bel.org