Сяргей Законнікаў і Лявон Баршчэўскі ў Школе маладога пісьменніка

Учора 21 лістапада прайшлі чарговыя заняткі ў Школе маладога пісьменніка пры СБП. Лекцыю прачытаў перакладчык Лявон Пятровіч Баршчэўскі, а затым адбылася сустрэча з паэтам Сяргеем Іванавічам Законнікавым.

Лявон Пятровіч пагутарыў з навучэнцамі школы пра свой вопыт перакладчыцкай дзейнасці, паразважаў пра тое, што лягчэй перакладаць: паэзію ці прозу, параўнаў гістарычныя ўмовы фармавання беларускай і рускай моў , як гэта адбілася на мысленчых канструкцыях і сінтаксісе мовы, і ў якія пасткі праз гэта трапляюць недасведчаныя перакладчыкі.

Сяргей Іванавіч паразважаў пра тое, як гістарычныя ўмовы на ўзроўні краіны і сямейная гісторыя ўплывалі на  творчасць літаратараў яго пакалення, якое ахаратэрызаваў цытатай “Наша пакаленне, як мох сярод бярвення”. Згадаў пра свае сустрэчы з Уладзімірам Караткевічам, расказаў пра творчыя прыёмы Рыгора Барадуліна і Пімена Панчанкі, пачытаў свае вершы.

Наступныя заняткі ў Школе — семінарскія.

Фота АУ

Прэсавая служба СБП