Сяргею Дубаўцу — 55!

Сяргей Іванавіч Дубавец

Шаноўны Сяргей Іванавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" 

Сяргей Дубавец, пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псеўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.)

Нарадзіўся 17 верасня 1959 года ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднання Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газеце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газет “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009).

Нагадаем, што сёння, 17 верасня, у мінскай кнігарні "Логвінаў" у 18.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"