Да гэтага часу лаўрэатамі прэміі “Angelus” былі замежныя аўтары. У палове жніўня журы абвесціць спіс 14 фіналістаў узнагароды, а ў верасні будуць названыя 7 кніжак, якія ўвойдуць у так званы шорт-спіс. Пераможцу літаратурнай узнагароды Цэнтральна-Усходняй Еўропы назавуць 19 кастрычніка.
У 2009 годзе ў спіс фіналістаў увайшоў Ігар Бабкоў з кнігай “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. У 2011 годзе ў шорт-спіс увайшлі кнігі Наталкі Бабінай “Рыбін горад” і “У вайны не жаночы твар” Святланы Алексіевіч, якая і атрымала галоўную прэмію. Сярод сёлетніх намінантаў няма аўтараў з Беларусі.
Узнагарода — гэта статуэтка “Angelus” і чэк на 50 тысяч долараў. Прэмію ўручае горад Уроцлаў.