ТОП-20 кніг, напісаных гарадзенцамі, склала "Гарадзенская бібліятэка"

Адкрывае спіс "Вянок" Максіма Багдановіча 1913 года, завяршаюць — кнігі гарадзенскіх гісторыкаў, выдадзеныя ў пачатку ХХІ стагоддзя.

Крытэрамі адбору пры складанні спісу былі: аўтары-гарадзенцы ці людзі, жыццё якіх нейкім чынам звязанае з Гродна; выданні, што і праз некалькі дзесяцігоддзяў застаюцца цікавымі для чытача; у нейкім сэнсе паваротныя кнігі, кнігі-адкрыцці.

1. Максім Багдановіч, «Вянок», 1913 год выдання


2. Васіль Быкаў. «Мёртвым не баліць» 1965 год. (Аповесць, нават яе
адцэнзураваны варыянт, ніколі не была надрукавана ў Беларусі асобнай
кнігай, аднак мы ўсё ж прынялі рашэнне ўключыць «Мёртвым не баліць» у
наш рэйтынг).

3. Міхась Ткачоў, «Замкі Беларусі», 1977 год выдання

4. Данута Бічэль, Хадзі на мой голас, 2008 год выдання (кніжная серыя
«Гарадзенская Бібліятэка»)

5. Зоська Верас. Беларуска-польска-расейскі-лацінскі батанічны
слоўнік, 1924 год выдання

6. Эліза Ажэшка, «Над Нёманам», 1888 год выдання

7. Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому», 2002 год выдання

8. Аляксей Карпюк. Вершалінскі рай, 1974 год выдання

9. Язэп Ядкоўскі, «GRODNO», 1923 год выдання

10. Яўстах Арлоўскі. «Гродненская старина. Ч. 1. Гор. Гродна», 1910 год выдання

11. Аляксандр Госцеў, Вячаслаў Швед. «Кронон», 1993 год выдання

12.
– Павел Сцяцко. «Культура мовы», выданне 2002 года
– Іван Лепешаў. «Слоўнік фразеалагізмаў», 2012 год выдання
– Аляксей Пяткевіч. «Людзі культуры з Гродзеншчыны», 2000 год выдання

13. Данута Бічэль, Дзе ходзяць басанож, 1983 год выдання

14. Юрка Голуб, Сын небасхілу, 1989 год выдання

15. Эліза Ажэшка. «Gloria victis», 1910 год выдання

16. Лейб Найдус, Інтымныя напевы, 1919 год выдання

17.
– Юры Гардзееў, «Магдэбургская Гародня», 2008 год выдання (кніжная
серыя «Гарадзенская Бібліятэка»)
– Алесь Краўцэвіч, «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх. Міндаўг.
Пачатак гаспадарства», 2005 год выдання
– Алесь Смалянчук, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй, 2004 год выдання

18. Аляксандр Фядута. «Лукашенко: политическая биография», 2005 год выдання

19. Юрка Гумянюк, Вуліца тыгровых архідэяў, 2003 год выдання

20.
– Святлана Марозава. «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці
Беларусі (1596-1839 гг.)», 2001 год выдання
– Іна Соркіна. «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове ХІХ
ст.», 2010 год выдання
– Сяргей Токць. «Беларуская вёска ў эпоху зменаў», 2007 год выдання

 

Павал Мажэйка, каардынатар кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка», распавёў:

— Мы зрабілі рэйтынг  выключна з мэтай распачаць дыскусію. Яго аўтары не нейкае прадстаўнічнае экспертнае кола, гэта  людзі, якія працуюць у «Гарадзенскай бібліятэцы», і гэта выключна нашае меркаванне.

Зрабілі мазгавы штурм і атрымалі 83 кнігі, што траплялі пад нашыя крытэры.

Пасля спіс скарацілі, спыніліся на 26 выданнях.

Мы не спецыялісты, каб вызначыць дакладна, што мае большую каштоўнасць, якая кніга, напрыклад, больш навуковая, таму ў некаторых пунктах у нас атрымалася некалькі выданняў.

Можа, сапраўды будзе цікава, магчыма, пад канец года, правесці шырокае апытанне і вызначыць, напрыклад, кнігу 20 стагоддзя?

Тады трэба больш дакладна вызначыць крытэры адбору, падумаць, хто будзе экспертам.

 

novychas.info