Таццяна Барысік і Міхась Булавацкі. Сустрэча ў Бабруйску

На пачатку імпрэзы Міхась Булавацкі распавёў гісторыю з’яўлення альманаха «Брама», які выходзіць раз на год, і сёлета пабачыў свет ужо чацвёрты выпуск. Пісьменнік зазначыў, што гэты нумар адметны тым, што ягоныя аўтары «углядаюцца ў блізкую і далёкую гісторыю нашай краіны», пішуць на гістарычныя тэмы. У пацверджанне сваіх словаў Булавацкі зачытаў два абзацы з апавядання Віталя Еўмянькова «Гетман».

У «Браме» сабраныя як празаічныя творы, так і вершы. Аўтары ў асноўным з Магілёўшчыны. У новым выпуску, сярод іншых, можна прачытаць апавяданні пісьменніка з Глуску Наума Сандамірскага, Сяргея Украінку і ягоныя «Смехаёчкі», мастака Базыля Камарова. Пра Камарова спадар Булавацкі асобна адзначыў, што «ён умее пісаць карціны не толькі фарбамі, але і словам».

Ёсць у новай «Браме» апавяданне рэдактара «Бабруйскага кур’ера» Анатоля Санаценкі – «Фата-маргана».

Бабруйчанам і жыхарам Бабруйскага раёна будзе цікава прачытаць апавяданне Уладзіміра Ліўшыца пра нашага земляка, пісьменніка Платона Галавача, расстралянага камуністамі. Ліўшыц напісаў «Лёс чалавека і пісьменніка» на падставе аповедаў дачкі Галавача.

Таццяна Барысік распавяла, што ў альманаху змешчаныя тры ейныя апавяданні: «Сябра мой чарнабровы», «Аматар роднай прыроды», «Задні мост камсамолкі». Два з іх – «Сябра мой чарнабровы» і «Задні мост камсамолкі», у нейкай ступені аўтабіяграфічныя, зазначыла пісьменніца. На вечарыне Таццяна Барысік прачытала гасцям свае новыя вершы.

Падрабязней пра прэзентацыю глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, сустрэча ў Бабруйску

Міхась Булавацкі

Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, сустрэча ў Бабруйску

Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, сустрэча ў Бабруйску

Таццяна Барысік.

 Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, сустрэча ў Бабруйску

Таццяна Барысік.

Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, сустрэча ў Бабруйску

Альманах «Брама».

Марына Міхневіч, babrujsk.by