Таццяна Барысік прэзентавала сваю празаічную кнігу (фота)
Старшыня абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў падкрэсліў, што з’яўленне гэтай кнігі – падзея не толькі для літаратурнай Магілёўшчыны, але і для сучаснай беларускай літаратуры.
Таццяна Барысік — выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», піша вершы і прозу. Друкуецца ў рэспубліканскай перыёдыцы, нізка апавяданняў увайшла ў зборнік «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Мінск, 2007).
Таццяна Барысік і Мікола Яцкоў
Таццяна Барысік
Сябра СБП, літаратуразнаўца Яраслаў Клімуць у сваім выступе спыніўся на асаблівасцях прозы Таццяны Барысік і на тых пытаннях, якія пісьменніца задае і сабе, і сваім чытачам.
Выступае Яраслаў Клімуць
Міхась Булавацкі
Пісьменнік, сябра СБП Міхась Булавацкі пазначыў глыбокую станоўчую філасафічнасць твораў, змешчаных у кнізе, і выказаў упэўненасць, што кола прыхільнікаў творчасці Таццяны Барысік будзе няўхільна пашырацца.
Сама пісьменніца расказала пра сябе, аб тым, што яе хвалюе, і як гэтыя хваляванні кладуцца радкамі на аркушы. У аўтарскім выкананні прагучала апавяданне “На Каляды”.
Васіль Аўраменка
А напрыканцы імпрэзы слова ўзяў бард і пісьменнік Васіль Аўраменка, які расказаў аб сваім адчуванні творчасці спадарыні Таццяны і выканаў некалькі сваіх песень, у тым ліку і на яе вершы.
І, як гэта звычайна бывае, святочную кропку паставіла аўтограф-сесія.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фота Алеся Сабалеўскага і Ганны Ільіной