Таццяна Беланогая і Усевалад Сцебурака выступілі ў Бабруйску
Арганізатарам імпрэзы, якую наведалі каля пяцідзесяці чалавек, выступіў сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка.
Анатоль Санаценка прадстаўляе гасцей. Фота Віктара Масаловіча
Адкрыў вечар Усевалад Сцебурака. Паэт коратка распавёў пра дзейнасць Саюза беларускіх пісьменнікаў, прэзентаваў яго літаратурныя выданні, а таксама сваю кнігу «Бег па самаадчуванні». Ім было прачытана некалькі вершаў з гэтага паэтычнага зборніка.
Таццяна Беланогая. Фота Віктара Масаловіча
Аўтар-выканаўца песень Таццяна Беланогая прадставіла свой апошні альбом «Святло і цені», выканаўшы каля дзесяці песень.
Завяршылася сустрэча песнямі з новага альбома «Белы матылёк», які будзе складацца з твораў на вершы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц.
Падчас творчага вечара былі разыграны прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Госці адказалі на шматлікія пытанні слухачоў. А пасля заканчэння сустрэчы – падпісалі кнігі і дыскі, сфатаграфаваліся з прыхільнікамі сваёй творчасці.
Паводле: Васіль Кулікоў, babruysk.by
Выказваем шчырую ўдзячнасць Анатолю Санаценку за прадастаўленыя матэрыялы
Прэсавая служба СБП