Таццяна Беланогая і Віка Трэнас наведалі Полацк і Наваполацк
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, паэтка Вікторыя Трэнас і бард Таццяна Беланогая завіталі з двума творчымі выступамі ў Полацк і Наваполацк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Вучні полацкай гімназіі № 2
У першай палове дня творцы выступілі перад 8, 9, 10 і 11 класамі гімназіі №2 г. Полацка. Вікторыя прачытала вершы са сваіх паэтычных зборнікаў і пазнаёміла публіку з часопісам “Дзеяслоў”.
Выступае Таццяна Беланогая
Таццяна праспявала як уласныя кампазіцыі, так і песні на вершы сваіх любімых паэтаў – Яўгеніі Янішчыц, Максіма Багдановіча. Было абвешчана два конкурсы – конкурс на лепшае пытанне і конкурс, дзе трэба было прыдумаць як мага болей прыметнікаў для характарыстыкі роднай мовы.
Узнагароджанне пераможцаў
Фота з гімназістамі на памяць
Спачатку ўдзельнікі называлі па 6 прыметнікаў, потым па дзесяць, але выйграла дзяўчынка, якая назвала 22 прыметнікі. Удзельнікі і пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Навучэнцы каледжа
Другі выступ адбываўся ў сценах Наваполацкага каледжа. На выступе прысутнічала каля 40 вучняў 10 і 11 класаў. Сонечнае надвор’е спрыяла добраму настрою гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы.
Таццяна Беланогая і Віка Трэнас
Вікторыя і Таццяна павіншавалі ўсіх са святам і абвесцілі конкурс сярод вучняў на лепшае прачытанне верша. І Ліцэісты паказалі вельмі высокі ўзровень акторскага майстэрства! Пераможца Раман атрымаў майку з выявай Вітаўта ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Пасля выступу ў каледжы
Вікторыя і Таццяна вельмі ўдзячныя настаўніцам беларускай мовы, якія арганізавалі выступы ў Полацку і Наваполацку – спадарыням Тамары Ананеўне і Святлане Віктараўне.
budzma.org