Таццяна Беланогая і Віка Трэнас выступяць 21 лютага

Паэтка Вікторыя Трэнас і бард Таццяна Беланогая выступяць у Полацку і Наваполацку ў Міжнародны дзень роднай мовы.

 21 лютага творцаў запрашаюць а 10.00 у Полацкую гімназію № 2. Адрас: г. Полацак, пр. Францішка Скарыны, 33. А 15.00 Вікторыю Трэнас і Таццяну Беланогую чакаюць у Наваполацкім ліцэі. Адрас:  вул. Паркавая, 34. Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". 

budzma.org