Таццяну Сапач успомнілі ў Маркаве (ФОТА)
Па запрашэнні Сяргея Дубаўца і дачкі Адэлі сёлета ў Маркава завіталі Вальжына Цярэшчанка, Кася Камоцкая, Ірына і Галіна Дубянецкія, Міхась Казлоўскі, Зміцер Бартосік, Дзяніс Раманюк, Віктар Шніп, Генік Лойка, Кірыла Насаеў, Антон Кашлікаў, Усевалад Сцебурака, Аляксандра Дорская і іншыя.
Сустрэча прайшла на падворку бацькоўскае хаты, куды грамада завітала пасля наведвання вясковых могілак, дзе знайшла свой вечны спачын Таццяна Сапач.
Найбліжэй на фота: Віктар Шніп
Вучні чыталі вершы сваёй зямлячкі, госці дзяліліся ўспамінамі пра шчырую сяброўку, таленавітую паэтку і актыўную грамадскую дзяячку, якой была спадарыня Таццяна і ў Беларусі, і ў Літве, дзе доўгі час жыла і працавала сям’я Дубаўцоў.
Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец, які распачаў імпрэзу, прывітаў усіх гасцей і шчыра падзякаваў маладым маркаўчанам за ўдзел у сустрэчы.
Барыс Пятровіч і Сяргей Дубавец
Цёплымі згадкамі пра сяброўства і часы навучання з Таццянай Сапач падзяліўся яе колішні аднакурснік па журфаку БДУ, Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.
Уладзімер Арлоў
Пісьменнік Уладзімер Арлоў прачытаў артыкул з кнігі “Імёны свабоды”, прысвечаны Таццяне, а таксама некалькі вершаў.
Уладзь Лянкевіч
Верш памяці Таццяны Сапач прачытаў паэт Віктар Шніп. Напрыканцы адбыўся невялікі музычны выступ Уладзя Лянкевіча. А вучні маркаўскай школы атрымалі ў дар ад гасцей новыя беларускія кнігі для сваёй бібліятэкі.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"