Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс паэтычных п’есаў для дзяцей

Беларускі тэатр
“Лялька” (г.Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных
паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу
і членства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
На
дадзены момант тэатр мае патрэбу ў п’есе, якая адпавядала б наступным
патрабаванням:
• мяркуемы ўзрост гледачоў — ад 4-5 гадоў;
• займальны дынамічны сюжэт з ненавязлівым выхаваўчым
падтэкстам (фабула можа быць як арыгінальнай, так і запазычанай з фальклору ці
сусветнай літаратуры);
• вершаваная форма, ці, прынамсі, наяўнасць вялікай
колькасці прыгожых і лёгкіх для ўспрымання вершаў на беларускай мове (мяркуецца
выкарыстанне на сцэне аркестра з ліку артыстаў з выкананнем песень пад “жывую”
музыку);
• аб’ём у памеры 12-17 старонак 14-м
памерам стандартнага шрыфту.
Да разгляду прымаюцца таксама мастацкія пераклады
адпаведных твораў. У якасці ўсім вядомага прыкладу можна назваць “Кошчын дом”
С.Маршака.
Творы прымаюцца да разгляду на конкурснай аснове да 1
снежня 2011 года.
Тэл.: 37-34-61
e-mail: info@lialka.vitebsk.net