Тэрмін прыёму прац на конкурс імя Адама Бабарэкі прадоўжаны

Запрашаем усіх маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не паспелі даслаць свае працы, актывізавацца і зрабіць гэта бліжэйшым часам.

Хочам таксама нагадаць, што па выніках конкурсу аўтары найлепшых рэцэнзій возьмуць удзел у серыі майстар-класаў, прысвечаных пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы адбудуцца ў Мінску, у праграме запланаваныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Леанід Галубовіч, Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юрый Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст). Больш падрабязную інфармацыю пра майстар-класы можна знайсці на сайце bookster.by.

Галоўны прыз конкурсу крытыкаў імя Бабарэкі — двухтыднёвы побыт у Вільні ў рамках праграмы “Рэзідэнцыя маладога літаратара”.

Старонка конкурсу.

 

Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра