Тыднёвік «Ніва» атрымаў узнагароду рады Гайнаўскага павета
Сярод сёлетніх “Заслужаных для Гайнаўскага павета” апынуўся Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”. Медаль атрымаў галоўны рэдактар “Нівы” Яўген Вапа:
– Гэта перадусім узнагарода для “Нівы”, а “Ніва” – гэта яе чытачы, карэспандэнты, журналісты, супрацоўнікі. “Ніва” – гэта неад’емная частка культурнай прасторы Падляшскага ваяводства, у тым ліку і Гайнаўскага павета. Наш Тыднёвік беларусаў Польшчы дае нейтральную дозу бачання свету і з пэўнай да яго дыстанцыі. Гэта адзін з тых культурных прадуктаў, які з’яўляецца неад’емным у жыцці кожнага чалавека.
Званне “Заслужаны для Гайнаўскага павета” атрымаў таксама звязаны з “Нівай” грамадскі дзеяч Віктар Бура. Цягам усіх дзесяці ўзнагароджанняў Гайнаўскае староства ўручыла 103 медалі. Сярод заслужаных – прадстаўнікі культуры, навукоўцы, людзі бізнэсу, палітыкі і духоўныя дзеячы.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара