Тыдзень беларускай мовы ў Магілёве

Тамара Пятроўна распавяла аб літаратурным жыцці Магілёва, пра альманах “Брама” магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працу гарадскога літаратурнага клуба “Святліца”, якім кіруе сама паэтка. Таксама спадарыня Тамара прэзентавала сваю кнігу паэзіі “Скрыжалі”, якая выйшла ў 2015 годзе ў Бібліятэцы СБП “Кнігарня пісьменніка”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лілія Давыдзенка пазнаёміла шаноўную госцю, чым вызначыўся сёлетні Тыдзень беларускай мовы ў гімназіі:  вучні з задавальненнем удзельнічалі ў акцыях: “Маё любімае слова па-беларуску” і “Спяваем разам”. Адбыліся ў Магілёве і інтэлектуальныя гульні “Літаратурны каледаскоп”, “Паляванне на слова”; з вялікай адказнасцю падышлі навучэнцы да выпуску газет “Пісьменнікі юбіляры”;  тэме кахання быў прысвечаны конкурс  чытальнікаў. А напрыканцы Тыдня спеўна прагучаў Фестываль беларускай песні.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, фота Ганны Піскуновіч.