Кампанія “Будзьма беларусамі!” ўпэўненая, што і ў сучаснай Беларусі шмат жанчынаў, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах – грамадскай, прафесійнай, творчай. Ім ёсць што сказаць грамадству і што абмеркаваць разам, іх мусіць ведаць як мага больш людзей!
Давайце папаўняць спіс вядомых беларусак разам!
Прапануем паўдзельнічаць у праекце “Будзьма беларусКамі!”, у межах якога вас чакаюць цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен досведам і пошук новых рашэнняў.
І першы этап – семінар “Жанчыны наперад!”, на які ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове.
Шаноўныя беларускі, калі
- вам больш за 20 гадоў,
- вы жывяце ў Беларусі (любым горадзе ці вёсцы),
- вы актыўныя ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, маеце поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца,
запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым новым праекце “Будзьма беларусКамі!”.
Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара “Жанчыны наперад!”, які пройдзе ў Варшаве (Польшча) з 30 чэрвеня па 7 ліпеня 2014 года, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з досведам польскіх жанчын.
Увага! Колькасць удзельніц абмежаваная!
Калі вы зацікавіліся нашай прапановай, запоўніце анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.by, і дашліце на паштовую скрыню razam@budzma.org з пазнакай “Конкурс “Будзьма беларускамі!”
Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2014 года.