Трэці набор у Школу маладога пісьменніка

Заняткі будуць праходзіць у Мінску з пачатку лістапада па травень два разы на месяц, арыентыровачна ў суботу. Фармат: заняткі з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных лектараў і аўтараў. Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Выкладчыкі

Тэорыя літаратуры. Чытанне замежнай і беларускай літаратуры. Выкладчык — дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык.
Практычныя заняткі па прозе. Выкладчыкі — пісьменніцы Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская.

Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская, Наталка Бабіна

Умовы для кандыдатаў:

Узрост — да 25 гадоў.

Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Афармленне заяўкі:

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 26 кастрычніка па адрасе sbp@lit-bel.org.

Тэму ліста пазначце як “Школа”.

Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле Word фармата .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Пры паспяховым залічэнні ў Школу Вам будзе паведамлена пра гэта да пачатку заняткаў па кантактах, якія Вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.

Каардынатары Школы

Алена Казлова, Юлія Цімафеева

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай пошце sbp@lit-bel.org

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"