Трэці нумар «Новага замка» прэзентавалі ў Гародні

Сёлетні нумар стаўся ўжо трэцім і аб’яднаў пад сваёй вокладкай каля двух дзясяткаў аўтараў – ад прызнаных мэтраў да таленавітых пачаткоўцаў. Імпрэзу наведалі сябры рэдакцыйнай рады альманаха, аўтары і мясцовыя аматары літаратуры.

Сяргей Астравец, Аляксей Пяткевіч, Анатоль Брусевіч

У сваіх выступах літаратуразнаўцы Ігар Жук і Аляксей Пяткевіч адзначылі мемуарыстычныя абразкі Таццяны Маліноўскай і Алы Петрушкевіч, прозу Міхаіла Зізюка і дэбют маладой гарадзенскай паэткі Вікторыі Смолка.

Уверсе, злева направа: Вікторыя Смолка, Міхась Зізюк; унізе: у цэнтры Ала Петрушкевіч, Таццяна Маліноўская 

Пра асаблівасці і складанасці працы над альманахам выказаўся ўкладальнік Сяргей Астравец. Фрагменты сваіх твораў зачыталі Ала Петрушкевіч, Таццяна Маліноўская, Святлана Абдулаева і Вікторыя Смолка.

Гледачы

Сябры Гарадзенскай абласной філіі СБП пагадзіліся на тым, што альманах працягвае развівацца, набывае новыя тэмы і рубрыкі і шырока асвятляе культурнае жыццё рэгіёна.

Фота Андрэя Мялешкі

Прэсавая служба СБП